Мець на ўвазе

Псеўданімы
Псеўданім – выдуманае імя, якое існуе побач з прозвішчамі і ўласнымі імёнамі або замяняе іх (з грэч. мовы pseudonymos абазначае ‘названы непраўдзіва’, ‘які носіць несапраўднае імя’). Асноўная мэта іх заключаецца ў функцыянальным значэнні: характарызаваць аўтара, служыць літаратурнай маскай, забяспечваць інкогніта.  Імі карысталіся партыйныя дзеячы ва ўмовах падпольнай работы, цяпер карыстаюцца і дзеячы навукі, культуры. Адзін псеўданім маглі мець некалькі асоб (калектыўныя псеўданімы). Так, псеўданімам Кукрыніксы падпісваліся мастакі Купрыянаў Міхаіл Васільевіч, Крылоў Парфірый Мікалаевіч, Сакалоў Мікалай Аляксандравіч. Група рускіх пісьменнікаў у складзе А. К. Талстога і братоў Аляксея, Аляксандра і Уладзіміра Жамчужнікавых выкарыстоўвала псеўданім Казьма Пруткоў. Пад псеўданімам Я. Лупаты былі схаваны імёны беларускіх пісьменнікаў       Я. Брыля, П. Панчанкі, Я. Скурко. Мужчынскія імёны маглі быць узяты ў якасці псеўданімаў жанчынамі (псеўдаандронімы): Адам Шкіляр – Ванда Лявіцкая і, наадварот, мужчыны падпісваліся жаночымі імёнамі (псеўдагінімы): Ганна Аршыца – Уладзімір Дубоўка.   Навука аб псеўданімах называецца псеўданімікай.
У беларускіх псеўданімах адчуваецца самабытнасць, нацыянальная спецыфіка, мілагучнасць: Янка Купала, Якуб Колас, Янка Маўр, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Зоська Верас, Янка Журба, Кандрат Крапіва, Максім Танк  і інш.
Усе псеўданімы паддаюцца семантычнаму і структурна-граматычнаму аналізу.
Класіфікацыя беларускіх псеўданімаў была дадзена Я. Саламевічам, які дзеліць іх на тры групы:
 а) уласна псеўданімы, ці сапраўдныя псеўданімы. Яны ствараюць поўнае ўражанне імя і прозвішча носьбіта: Я. Колас (К. Міцкевіч),           Я. Купала (І. Луцэвіч), А. Мсціслаўскі (М. Гарэцкі);
б) абагульняльныя псеўданімы. У іх сапраўднае імя і прозвішча аўтара заменена на ўказанне яго нацыянальнасці (Максім Беларус – М. Гарэцкі), тэрытарыяльную прыналежнасць (Мікалаевец – К. Міцкевіч), сацыяльнае становішча (Сяргей Пастушок – С. Крывец), партыйнасць (Беларус-Камуніст – З. Жылуновіч), працоўную дзейнасць, занятак (Старый педагог – Я. Карскі), факты біяграфіі, асаблівасці стылю, творчасці          (Я. Журба – І. Івашын);
в) крыптанімы, што ўтвараюцца шляхам рознага скарачэння імён, імён па бацьку, прозвішчаў, псеўданімаў аўтараў: А. Рэка – А. Бабарэка, Я. К. – І. Луцэвіч, Е. – Я. Карскі, Е. Р. Р. – Е. Раманаў, Б-віч – М. Багдановіч.
Апошнім часам у сувязі з узнікненнем інтэрнэт-зносін да псеўданімаў далучыўся новы від – нік, або сеткавы псеўданім, які звярнуў ужо на сябе ўвагу даследчыкаў. Нікі маюць індывідуальнае графічнае афармленне і не паўтараюцца: зЮлЁная, Ксю-Ша (гл. інтэрнэт-рэсурсы).
Ёсць і змешаныя псеўданімы, што складаюцца з прозвішча сапраўднага і выдуманага: Лебедзеў-Кумач – В. Лебедзеў; двайныя: Сяргееў-Цэнскі – ад Сяргееў Сяргей Мікалаевіч і р. Цны, якая працякае ў Тамбове. 
Іншая класіфікацыя псеўданімаў па семантыцы прадстаўляе чатыры групы:
1) рэальныя – сапраўдныя імя, імя па бацьку або прозвішча захоўваюцца або замяняюцца на рэальна існуючыя імя і прозвішча: Карнейчукоў Мікалай Васільевіч – Карней Чукоўскі, Сяргей Каралёў – К. Сяргееў;
2) выдуманыя – усе элементы могуць існаваць у рэальнасці: Кісялёва Надзежда Сяргееўна – Ляля Чорная;
3) квазіпсеўданімы: Антон Крайні – Гіпіус Зінаіда Мікалаеўна, Санд Жорж – Дзюпен Аўрора;
4) фіктонімы – імя ўласнае і псеўданім: Пешкаў Аляксей Максімавіч – Максім Горкі.
Прычыны ўзнікнення псеўданімаў самыя розныя. Мы абазначым найбольш распаўсюджаныя.
1. Утойванне сапраўдных прозвішчаў носьбітамі ў выніку ганення іх уладамі за палітычныя перакананні (У. І. Ульянаў – Ленін). Інакенцій Смактуноўскі, які працяглы час не меў права жыць у буйных гарадах, па просьбе рэжысёра нарыльскага тэатра змяніў сваё прозвішча на Смактуновіч.
2. Наяўнасць людзей з аднолькавымі прозвішчамі, імёнамі. Так, Сігал Віктар карыстаецца псеўданімам Чайка (з такім жа прозвішчам вядомы знакаміты акцёр Сцівен Сігал). Расціслаў Плятт дадаў да свайго прозвішча другую літару т, каб яго не блыталі з бацькам, вядомым у Растове адвакатам польскага паходжання. Але Перфілавай сцэнічнае імя Валерыя прыдумаў яе былы муж Аляксандр Шульгін, Ала Агеева ўзяла псеўданім Маша Распуціна, бо з такім імем вядома спявачка Ала Пугачова. Падобныя прозвішчы таксама замяняюцца. Алене Лебенбаум прыйшлося ўзяць псеўданім Алена Варабей (па асацыяцыі з прозвішчам яе любімай французскай спявачкі Эдзіт Піяф, якое перакладаецца на рускую мову як воробышек) па той прычыне, што з падобным сцэнічным прозвішчам выступае Аляксандр Разенбаум.
3. Псеўданім-эпітэт: Аркадзь Голікаў – Гайдар, г. зн. ‘коннік, які скача ўперадзе’, Тамучын – Чынгісхан у значэнні ‘мора, акіян’; ‘мноства, цьма’.
4. Немілагучнасць і звычайнасць сапраўдных прозвішчаў, асабліва прадстаўнікоў шоў-бізнесу, камічны эфект: Міхаіл Пуганькін – Міхаіл Пугаўкін, Агаша Лейкіна – Лідзія Русланава, Інеса Клімчук – Ірына Алеграва, Наташа Парывай – Наташа Каралёва, Наталля Засядацелева –    Надзежда Бабкіна, Аляксандр Выгузаў – Аляксандр Малінін, Вадзім Крываротаў – Андрэй Разін.
5. Антысемітызм. Сямён Фарада атрымаў свой знакаміты псеўданім на здымках фільма Валерыя Ахадава “Уперад, гвардзейцы”, дзе акцёру недвухсэнсоўна далі зразумець, што прозвішча Фердман не павінна быць у цітрах.
6. Псеўданім як гульня, інтрыга: Грынеўскі – Аляксандр Грын. А Эміль Рэнард аднойчы праходзіў каля кінатэатра і выпадкова кінуў погляд на крышу будынка, дзе з неонавага “кіно” выпала літара н. Так “нарадзіўся” не толькі Эміль Кіо, але і цэлая цыркавая дынастыя. Алена Хрулёва выступала пад псеўданімамі Ніна, Саламея, затым – Алена Ваенга (ад назвы рэчкі).
7.  Проба пяра і таму боязь правалу.
8. Саслоўныя або іншыя забабоны. Канфлікт дачкі прамыслоўца “самалётаў і параходаў” з Таганрога ў выбары лёсу   падштурхнуў Фаіну Фельдман адказацца ад багатай спадчыны, змяніць прозвішча на Ранеўскую, і, такім чынам, выбраць беднасць і … славу.
9. Фанетычная працягласць сапраўднага прозвішча: Антоніо дэ Курціс Гальярдзі – Тота Кутуньё.
10. Містыфікацыя.
11. Выбар псеўданіма згодна з парадай. Так, псеўданім Аўраам Русо быў абраны спеваком па рэкамендацыі паэтэсы Ларысы Рубальскай.
12. Псеўданімы-“бастарды” –   псеўданімы дзяцей, што нарадзіліся па-за шлюбам. Пабочны сын генерал-фельмаршала князя І. Ю. Трубяцкога вядомы як Іван Бяцкой.
13. Сціпласць.
14. Уплыў моды: Грыгорый Лепсверыдзэ – Грыгорый Лепс.
15. Уплыў інтэрнэта (узнікаюць нікі). 




Спасылкі 
на відэазапісы і аўдыазапісы твораў беларускай літаратуры
Я к у б    К о л а с  “Новая зямля”
У л а д з і м і р   К а р а т к е в і ч  “Паром на бурнай рацэ”
В а с і л ь   Б ы к а ў  “Жураўліны крык”
Я н к а   Б р ы л ь  “Сірочы хлеб”
У л а д з і м  і р   К а р а т к е в і ч  “Зямля пад белымі крыламі”
М і х а с ь   Л ы н ь к о ў  “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”
М і х а с ь   Л ы н ь к о ў  «Васількі».
К у з ь м а   Ч о р н ы  “Насцечка”
В і к т а р    К а р а м а з а ў. «Дзяльба кабанчыка».
А л я к с е й    Д у д а р а ў. «Вечар».
Я н к а    К у п а л а. «Магіла льва».
Я н к а    К у п а л а. «Паўлінка»
П я т р у с ь   Б р о ў к а. «Калі ласка».
М а к с і м     Б а г д а н о в і ч. «Зімой»
Я к у б     К о л а с. «Песня ляснога жаваранка»
Я к у б     К о л а с. «На рэчцы» (урывак з паэмы «Новая зям- ля»).
Р ы г о р    Б а р а д у л і н. «Бацьку»
Я к у б    К о л а с. «Ручэй».
В а с і л ь    З у ё н а к. «З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...».
М а к с і м    Б а г д а н о в і ч. «Маёвая песня» («Па-надбелым пухам вішняў...»).
Д а н у т а     Б і ч э л ь. «Роднае слова».
Е ў д а к і я    Л о с ь. «Дзяўчаты мінулай вайны».
Н і л    Г і л е в і ч. «Маці»
Я к у б     К о л а с. «Дзядзька-кухар» (урывак з паэмы «Новая зямля»).
А л е с ь   П і с ь м я н к о ў. «Продкі»
П я т р у с ь    Б р о ў к а. «Зямля Беларусі» (урывак з паэмы «Беларусь»).
А л е с ь    Б а ч ы л а. «Радзіма мая дарагая…».
А л е с ь     С т а в е р. «Жураўлі на Палессе ляцяць»
З м і т р о к    Б я д у л я. «Зямля».
П а ў л ю к     Т р у с. «Падаюць сняжынкі...» (урывак з паэмы «Дзясяты падмурак»).
Р ы г о р    Б а р а д у л і н. «Уцякала зіма ад вясны».
А н а т о л ь    В я л ю г і н. «Спелы бор».
М і к о л а    С у р н а ч о ў. «У стоптаным жыце».
А л я к с е й     П ы с і н. «Проня»
А н а т о л ь    В я р ц і н с к і. «Два полі».
П і м е н    П а н ч а н к а. «Сармацкае кадзіла»
Р ы г о р     Б а р а д у л і н. «Трэба дома бываць часцей»
Я н к а    К у п а л а. «Спадчына»
У л а д з і м і р    К а р а т к е в і ч. «Беларуская песня»
М а к с і м     Т а н к. «Шчасце»
А н а т о л ь    В я р ц і н с к і. «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць...».
М а к с і м    Б а г д а н о в і ч. «Раманс»
А р к а д з ь    К у л я ш о ў. «Бывай»
Я к у б     К о л а с. «О, край родны, край прыгожы!..»
М а к с і м     Б а г д а н о в і ч. «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...»
М а к с і м    Б а г д а н о в і ч. «Санет».
А н а т о л ь    Г р а ч а н і к а ў. «Свяці, кахання чыстая зара...».
М а к с і м    Б а г д а н о в і ч. «Трыялет» («Калісь глядзеў на сонца я...»).

К а н д р а т    К р а п і в а. «Ганарысты Парсюк».