Практыкаванні


Практыкаванні па раздзелу "Лексіка. Фразеалогія"





I.    Дыктант-тэорыя па раздзеле.
1)Слова і яго лексічнае значэнне вывучае …
2)Тое, што абазначае слова, — гэта яго …
3)Словы, якія маюць некалькі лексічных значэнняў і адно лексічнае значэнне — гэта …        
4)Словы, якія пішуцца аднолькава, вымаўляюцца аднолькава, але маюць рознае лексічнае значэнне — …
5)Словы з супрацьлеглым значэннем — …
6)Словы, якія пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму, але маюць адно лексічнае значэнне — …
7)Словы, якія ўжываюцца толькі ў мове жыхароў пэўнай мясцовасці— …
8)Словы, якія аднолькава разумеюць усе —  …       
9)Асноўнае лексічнае значэнне  слова — …
10)Лексічнае значэнне, якое ўзнікае пры пераносе ўласцівасцей з аднаго прадмета на другі —      …

II.    Адгадайце словы па значэнні.
1)Зашклёная шафа або акно для паказу розных прадметаў, тавараў.
2)Вялікая гара снегу, намеценая ветрам.
3)Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі.
4)След на скуры ад раны.
5)Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі суднаў.               
6)Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі, якія ўскладаюць на галаву.
7)Магутнае судна, прыстасаванае для плавання і пракладвання дарогі іншым суднам у льдах.
8)Упрыгожанне, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.
9)Прыемны пах кветак.
10) Кніга або сшытак для фотакартак, малюнкаў, вершаў.

III.                      Лічбавы тэст: прамое значэнне слова — 1, пераноснае значэнне слова —
1)Святло (сонца); 2) жалезная (воля); 3) залаты (гадзіннік); 4) кіпучая (дзейнасць); 5) высокія (думкі); б) мяккі (характар); 7) драўляны (стол); 8) жывая (думка); 9) жалудовая (шкарлупіна); 10) ружовая (хустачка).

IV.                     Вызначце і запішыце, да якой групы адносяцца словы: агульнаўжывальныя, ўстарэлыя, запазычаныя, прафесійныя, навуковыя тэрміны, неалагізмы, дыялекты?
1)Чало; 2) дзень; 3) укол; 4) антракт; 5) аквамабіл; 6) суфікс; 7) канаплюк; 8) космас; 9) дэлегат; 10) бацян.

V.  Выберыце трэці «лішні». Запішыце пары антонімаў.
1) Увечары — уночы — удзень; 2) бялее — іскрыцца — чарнее; 3) смачны — салодкі — кіслы; 4) халодны— зімовы — цёплы; 5) чужы — родны — блізкі;
б) радасць — сляза —смутак; 7) ранні —- позні — сённяшні;-8) пахмурны — вільготны — ясны; 9) абараняць — слабець — мацнець; 10) адарваць — закрыць — адкрыць.

VI. Вызначце, якое слова ў сінанімічным радзе павінна быць першым.
1)Недруг, праціўнік, вораг, непрыяцель;
2) разлад, распад, развал;
3)адважны, смелы, бясстрашны;      
4)даўні, старажытны, незапамятны;
5)агромністы, гіганцкі, вялікі;
6)слава, папулярнасць, вядомасць;
7)сцюдзёны, марозны, халодны, ледзяны;
8)страва, харч, яда;
 9)дужы, магутны, трывалы;
 10)абмотваць, абкручваць, абвіваць.

VII.  Запішыце прыклады парамі, вызначце від слоў па значэнні: антонімы, амонімы, мнагазначныя словы, сінонімы.
1) Многа — безліч; 2) вольны — заняты; 3) канчаецца люты— вецер люты; 4) тры яблыкі— тры мацней; 5) горкі — салодкі; б) арыфметычная задача — перша- пачатковая задача; 7) гаварыць — балбатаць; 8) крыло птушкі — крыло самалёта; 9) абрывісты — круты; 10) шырокі гасцінец — бацькаў гасцінец.

VIII. Да запазычаных слоў падбярыце сінанімічныя беларускія адпаведнікі:
1)аварыя —  …;
2)акупант — …;
3)лозунг— …;
4)гарантыя — …;
5)эпізод — …;
6)антракт — …;
7)бар'ер — …;
8)кантраст — …;
9) вердыкт  - …;
10) аналогія — … .

IX.               Падбярыце да слоў фразеалагізмы:
1)перашкаджаць —         …;
2)аднолькавыя —            …;     
3)пакрыўдзіцца — …;         
4)дружна — …;
5)умешвацца — …;
6)сваволіць — …;
7)ашукваць — …;               
8)вельмі малы — …;
9)пустасловіць — …;
10)вельмі далёка — … .

X.                   Растлумачце сэнс фразеалагізмаў:
1)дайсці да пугі —___ …;
2)разводзіць рукамі — …;
3)пусціць у ход — …;
4)збіцца з панталыку — …;
5)у свіныя галасы — …;
6)як пшаніцу прадаўшы — …;
7)паставіць на калені — …;
8)бярозаю ліцца — …;
9)акунёў лавіць — …;
10)непачаты край — … .