Практыкаванні


Практыкаванні па тэме "Лексіка"



1. Падбярыце да архаізмаў сучасныя адпаведнікі.
Атрамант,    раць, вакацыі, кляштар, вуглякоп, шахцёр, напой, напітаквеча, печыва, губерня, рабунак, дойлід, архітэктар, адродак, нашчадакіспыты, апавядач, ланіты,  варункі, лемантар, дакора, раме, зацьма, чало.

2. Замяніце іншамоўныя словы беларускімі адпаведнікамі.
Абрэвіятура, фрагмент, авацыя, абеліск, анархія, антаганізм, антракт, вібрацыя, атэлье, дырэктыва, дыспут, інтэрв’ю, дэфект, кампетэнтнасць, дэкальтэ, дыскусія, ілюстрацыя, дыплом, іронія, інцыдэнт, кашнэ, імітацыя, п’едэстал, аналогія.

3. Запішыце словы па-беларуску.
Живопись, кольцо, риск , жимолость, стебель, георгин, ежевика, клевер, блюдце, голубика, горбушкапресмыкающееся, дублёнка.

4. Падбярыце і запішыце сінонімы да слоў.
Балота, мяцеліца, гаварыць, гарэць, мужны, спакойны.

5. Пачынаючы з дамінанты, размясціце сінонімы ў парадку аддаленасці іх значэння ад значэння асноўнага слова.
а) Малы;
б) Ісці;
в) Вораг;
г) Бяда;
д) Радавацца;
е) Разумны.

6. Растлумачце значэнне кожнага слова.
Выцінанка, нэндза, прысак, бравэрка, гляк, каганец, скавыш.

7. Зрабіце пераклад на беларускую мову.
Мшистые стволы упавших деревьев, ямы, высокий папоротник, жасмин, шиповник и орешник мешали ей [Ассоль] на каждом шагу; одолевая их, она постепенно теряла силы,останавливаясь всё чаще и чаще, чтобы передохнуть или смахнуть с лица липкую паутину. Когда потянулись, в более широких местах, осоковые и тростниковые заросли, Ассоль совсем было потеряла из вида алое сверкание парусов, но, обежав излучину течения, снова увидела их,
степенно и неуклонно бегущих прочь. Раз она оглянулась, и лесная громада с её пестротой, переходящей от дымных столбов света в листве к тёмным расселинам дремучего полумрака, глубоко поразила девочку (А. Грин).

8. Як адным словам беларус можа назваць тое, што рускі выказвае фразай?
Начать сильно сокрушаться, плакать, скорбеть; стать бледным, как полотно;
побыть вдоволь, продолжительное время; · стать нелюдимым от уединённой жизни; чувствовать себя.

9. Растлумачце лексічнае значэнне мнагазначных слоў булён, дзічка, скіба, лядоўня, гасціна і вызначце, да якіх значэнняў гэтых слоў у рускай мове няма аднаслоўных адпаведнікаў.

10. Як сказаць па-беларуску адным словам: · слишком поздно; слишком мало; становиться ярче, яснее, выразительнее; становиться короче; становиться острее; стать многолюднее; стать лучше; место, где было гумно;
место, на котором стояла мельница; поле, на котором рос или растёт картофель; место за углом дома, за домом; место за забором.

11. Прывядзіце сінонімы нематываваных назваў колераў, улічыўшы іх мнагазначнасць.
Зялёны; чырвоны; белы; шэры; чорны; сіні.


12. Назвы якіх птушак звязваюцца з адпаведнымі дзеясловамі – назвамі іх спеваў: … чылікае, …шчабеча, … крумкае, … клякоча, … цёхкае, …цінькае, … стракоча, … свішча, … кігікае?