Практыкаванні



Практыкаванні па тэме "Фразеалагізмы"



1.Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў:
Шыта белымі ніткамі.
Блакітная кроў.
У  чорным целе.
Блакітная птушка.
Пускаць чырвонага пеўня.
Шарая гадзіна.
У ружовым святле.
Зялёная вуліца.

2. Вызначце словы па іх лексічным значэнні:
1) Самае шаноўнае і сімвалічна значнае месца ў традыцыйнай хаце.
2) Народны звычай узаемадапамогі, калектыўная дабравольная праца “за пачастунак”.
3) Прадметы, выявы, дзеянні, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасцяў і ад злых духаў.
4) Традыцыйная прылада для памолу зерня, ручны млын.
5) Керамічныя пліткі для абліцоўкі печаў, камінаў, сцен у памяшканні.

3.Знаўцы нацыянальнай культуры (традыцыі, святы, абрады, вопратка, рамёствы, стравы, “знакі”).
1) Хлеб быў неабходным атрыбутам разнастайных абрадаў, урачыстасцей і свят…
2) У Беларусі здаўна найбольш пашыранымі відамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва былі…
3) Галаўныя ўборы жанчын адрозніваліся асаблівай разнастайнасцю, сярод
іх...
4) Большасць народных свят працягвалася адзін дзень, аднак існавалі і шматдзённыя святы…
5) Асаблівую ролю ў інтэр’еры традыцыйнага жылля адыгрывалі тыя рэаліі, што выконвалі жыццёва важныя практычныя і ідэйна-абрадавыя функцыі…

4.Растлумачце значэнне фразеалагізмаў.
1. Якому значэнню адпавядае фразеалагізм пайсці да Абрама па піва”?
2. Якому значэнню адпавядае фразеалагізм у рожкі брацца”?
3. Якому значэнню адпавядае фразеалагізм казу пасвіць”?
4. Якому значэнню адпавядае фразеалагізм табаку важыць”?
5.Якому значэнню адпавядае фразеалагізм абуць у лапці”?

5. Падбярыце фразеалагізм-антонім да прыведзенай фраземы.
Абы дзень адбыць.
Душа ў душу.  
Не за гарой.  
Біць лынды.  
Як агню ўхапіўшы. 

6. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў.
Стаяць стаянцом.  
Дзясятаму заказаць.  
Пайшла пісаць губерня. 
Не спаць у шапку.
Як піліп з канапель. 
Брацца ў рожкі. 

7. Падбярыце беларускія адпаведнікі да рускіх фразеалагізмаў.
Без царя в голове. Видно птицу по полёту. Отмочить штуку. Ушки на макушке.  С глазу на глаз.  Ни шатко ни валко.  

8. Узнавіце прыказкі.
а) Рыхтуй летам сані, а …
б) Словы – срэбра, а
в) Хто парасё ўкраў, у...
г) Пад ляжачы камень...
д) Стары вол...

9. Якія семантычныя адпаведнікі можна падабраць да наступных іншамоўных устойлівых выразаў? Напрыклад, Снегавы балван (польск.). - СНЕЖНАЯ БАБА.
Індзейскае лета (англ.).
Земляныя яблыкі (франц.).
Зімнія свечкі (польск.).
Адарваны лісток (франц.).
Бліскучы тыдзень (ням.).
Райскі яблычак (чэшск.).
Белая муха (італ.).


10. Устанавіце значэнне ўстарэлых слоў: аршын, сажань, шарварка, кол, ражон, капыл. У складзе якіх фразеалагізмаў сустракаюцца гэтыя словы