Практыкаванні


Практыкаванні па тэме "Марфалогія"


Заданне 1. Запісаць словазлучэнні з назоўнікамі, раскрыць дужкі:
1. Жыць у (згода, вёска, бацькі, Гродна).
2. Сумаваць па (маці, брат, сябры, Максім Танк).
3. Бегчы па (сцежка, парк, луг, станцыя).
4. Няма (вопыт, снег, нехта, штосьці, хлеб).
5. Бачу (дзеці, возера Нарач, гусь, аднакласнікі).
6. Адпачываць з (дзядуля Янка, бабуля Зося, сябра Жэня, сяброўка Ліля).
7. Ганарыцца (гімназія, ліцэй, вучань Пеця, возера Свіцязь, настаўнік Даніла Платонавіч).

 Заданне 2. Вызначыць, якой часцінай мовы з'яўляюцца прапанаваныя словы.
Дзесятак, тройчы, сотня, шасцідзесятнікі, патроіць, чвэрць, пятак, палавіна, трайны, удвух, здвоены, тройня, двухсоты, шасцёрка, сямёра, абедзве, мноства, многае, дваякі, саракавіны, падвоіўшы, стагоддзе, соты, стогадовы, мільён.

Заданне 3. Вызначце лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў.
Чаротавы, матчын, купалаўскі, карычневы, мёртвы, сынаў, вавёркавы, вавёрчын, васковы, цараў, жаночы, жончын, драўляны, буслаў, заўтрашні, рухомы, дзедаў, фальшывы, шурпаты, залаты.

Заданне 4. Складзіце з назоўнікамі словазлучэнні, дапасоўваючы прыметнікі, дзеепрыметнікі ці займеннікі.
Шампунь, вусень, лодар, запявала, шашаль, цень, страшыдла, бяліла, дроб, шаль.

Заданне 5. Упішыце ў сказы зваротны займеннік сябе у адпаведнай
форме.
1.Начлег з ... не носяць, а ў людзей просяць. 2. Не хвалі ... сам, хай другія пахваляць. 3. Добра быць у дарозе, якую ты сам ... выбіраеш. 4. Пчолка ўсю ... аддае вялікаму зямному жыццю. 5. Як у ... нічога не мае, то на ... найбольш чапляе. 6. Я цяпер болей гляджу на яго, чым ... пад ногі. 7. Ніколі яму не было так ... шкада, як сёння. 8. Нельга здраджваць самому ..., потым і выйсця не знойдзеш. 9. Калі можаш, дапамажы ... сам. 10. Кажуць, што ад ... ніколі не ўцячэш.

Заданне 6. Замяніце выразы словазлучэннямі з прыслоўямі. Запішыце прыслоўі.
Свістаць, як салавей; смяяцца, як дзіця; змагацца, як герой; клапаціцца, як бацька; выць, як воўк; хай будзе, як вы хочаце; гаварыць на французскай мове; апрануты, як у горадзе; зрабіць, як ты параіў; прыбрацца, як у свята.

Заданне 7. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.
Три деревни, три больших дерева, два соловья, четыре дома, полтора ведра, полторы тысячи, оба брата, обе подруги, два стадиона, две зимних шапки.

Заданне 8. Замяніць апісанні дзеянняў адным дзеясловам. Запісаць па ўзору:
аб'явіць несапраўдным — адмяніць
Рабіць аперацыю хвораму; падтрымліваць раўнавагу з дапамогай рухаў цела; прызнаваць што-небудзь непрыгодным, недабраякасным; часта пераязджаць з маёмасцю з аднаго месца на другое; рабіць хвалістыя паралельныя складкі; вучыць жывёл выконваць якія-небудзь дзеянні; падкідваць і спрытна лавіць на ляту адначасова некалькі прадметаў; часова выконваць чые-небудзь абавязкі; ствараць што-небудзь без папярэдняй падрыхтоўкі, на хаду, у час выканання; накіраваць куды-небудзь са службовым даручэннем.

Заданне 9. Утварыць парадкавыя лічэбнікі ад лічбаў 4, 8, 60, 80, 200, 700, 35, 2006, 20 000, 375 000.

Заданне 10. Спішыце сказы. Адкажыце, у якіх выпадках выдзеленыя словы — прыслоўі, у якіх — прыназоўнікі.
1.Дзень пачынаўся мокры. Скрозь стаяла вада i ca стрэх капала. 2. Скрозь галіны лесу свеціцца шэрае, агорнутае воблакамі неба. 3. Вакол было ціха i глуха. 4. Вада падмывала пясчаны бераг, вірылася вакол вярбы. 5. I лінуў дождж, буйны, густы, i ўсё навокал зашумела. 6. Навокал поплаву чарнеўся лес. 7. Яна [Ганна] прачнулася ад таго, што побач успыхнуў агеньчык. 8. Побач чыгункі ўжо цягнулася доўгая жоўтая паласа адтаўшай зямлі. 9.Насустрач мне праходзяць людзі, і мне ім хочацца сказаць: няхай дастаткаў вам прыбудзе, хай родзяць нівы, сенажаць. 10. За мастом дарога заварочвала і вяла ўздоўж Дняпра.