Практыкаванні па тэме "Фанетыка"


Заданне 1. Падкрэсліце словы, у якіх літары е, ё, я абазначаюцц галосны гук і мяккасць папярэдняга зычнага.
Вясёлка, Янка, пад’ём, копія, з’ездзіць,  цемрашал, жыццё, сняданак, шчаўё, маянэз, клёцкі, ежа, аб’ехаць, бліны, Праметэй.

Заданне 2. Адзначце словы затранскрыбіраваныя правільна: 
1)перад, хатай -—[п’эрат-хатай]
 2)падлеткі — [патл’этк’і];
3)распісаць—[рас’п’ісац’];
4) дэзінфармацыя — [дэсынфармацыйа];       
5)кліент— [к’л’ійэнт];
6) адцадзіць—[аццадз’іц’].

Заданне 3. Спалучыце адпаведным чынам лічбы і літары.
1)Гук[р];                                                      а)Плаўны(я);
2)                  зычныя [в],[в’] [ў], [л], [л’], [й];         б) насавы(я);
3)                   гукі [м], [м’], [н], [н’];                       в) дрыжачы(я);         
4)                   гукі [ж], [ш], [дж], [ч];                       г) губны(я);
5)                   гукі [з’], [б’], [к’], [г’], [х’];             д)мяккі(я);
6)                   гукі [б], [п], [м], [ф], [в],[ф’], [в’]. е) шыпячы(я).

Заданне 4. Пад лічбай 1 запішыце ў транскрыпцыі гукі, якія могуць знаходзіцца ў абсалютным канцы славянскіх слоў, пад лічбай 2 — гукі, якія на канцы слоў знаходзіцца не могуць.      
 [б], [б’],  [ў], [в], [в’],  [з], [з’], [с], [с’], [м], [м’], [л], [л’], [н], [н’], [п], [п’].   

Заданне 5. Укажыце, якімі гукамі адрозніваюцца прыведзеныя пары слоў:
1)рыс—рысь      [  ] —[ ];          4) мёд - медзь          [   ] — [  ];
2)ёлка — золка  [   ] —, [  ];  5) круг — крук  [   ] — [ ];
3) гуж — гуз      [   ] -[   ];   6) званар—святар  [  ]    —  [  ].

Заданне 6. Выпішыце прозвішчы  (псеўданімы) пісьменнікаў, у якіх пры змене слова ў адзіночным ліку адбываецца чаргаванне канцавых зычных асновы.
 Ф. Багушэвіч, Цётка, В. Зуёнак, I. Мележ, К. Камейша, С. Дзяргай, К. Каліноўскі, М. Танк, Д. Бічэль, Я. Янішчыц, 3. Бядуля, М. Лынькоў, Я. Маўр.

Заданне 7. Запішыце, з якімі фанетычнымі працэсамі звязана з'яўленне наступных амафонаў.
Плод - плот, казка — каска, не чула — нячула, весці — везці.

Заданне 8. Запішыце беларускія словаформы, прадстаўленыя ў фанетычнай транскрыпцыі.
[м’іл’йарт], [кл’аччатка], [рашшчап’іц’], [шатланцк’і], [папуаск’і], [калеск’і],  [апсал’утысцк’і], [адйутанцк’і],  [шп’ійанаш], [л’адз’аш], [паткашчык], [ц’в’эрц’].

Заданне 9.  Падкрэсліце назоўнікі, якія можна скласці з гукаў [а], [б], [в], [г], [р], [о], [ы], [т], выкарыстоўваючы любыя камбінацыі  гэтых гукаў.
Герой, горы, вораг, роў, Рыга, воры, раб,бор, Бог, багор, горб, горад, рот, торг, брыво, вароты, грады.

Заданне 10. Запішыце, якія атрымаюцца словы, калі: 1) у словах бараніць, глеба, дваім, дзярністы, жыць першы зычны вымавіць без удзелу галасавых звязак; 2) у словах булка, буравы, бялка, дам, дзіва першы зычны вымавіць з удзелам носавага рэзанатара (пры апушчанай нёбнай занавесцы — як пры насмарку); 3) запісаць гукі, з якіх складаюцца словы  тол, касяк, муж, суд, мароз у адваротным парадку.
                                                               
Заданне 11. Вызначце, якія гукі ўваходзяць у склад наступных беларускіх сло- ваформ. Калі набор гукаў (не колькасць!) суладае, то пастаўце лічбу 1, калі не су- падае — лічбу 2.           
Жабка - шапка ( ), цяпліца - пятліца ( ), кавалеры  - каралевы ( ), смог - мозг ( ), камін — камні ( ), апломб — пломба ( ).

Заданне 12. Устаўце ў прыказкі патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату.
1.Чужы кусок дзярэ ... 2. ... век па балоце скача і не гразне, ды яшчэ ў Кіеў у карчму давядзе. 3. ... да Кіева давядзе. 4. У каго згуба, у таго граху поўна ... 5 Не вер ... — палажы на ...  6. Сказанага слова да ... не вернеш. 7. Казаў бы па-нямецку, дык ... грэцкі.

Заданне 13. Запішыце патрэбныя словы, каб атрымаліся «гукавыя прапорцыі»:
1)      Дом : том = ... : пашыць;  5) забіраць  : . .. = зяць : сядзь;
2)       бок : док = пакт :...;       6) джаз : час = ... : сыходзіць;
3)       пара: кара = пот : ...;      7) аддай: адтай = ззаду : ...;
4)       маса : мяса = ... : вяду;  8) грам : … = борт : порт.

Заданне 14. Запішыце імёны і прозвішчы пяці беларускіх дзеячаў эпохі Адраджэння. У складзе кожнага імені і прозвішча павінен быць хаця б адзін санорны гук.

Заданне 15. 3 кожнага рада выпішыце адзін «лішні» тэрмін.
1.Гук, інтанацыя, фанетычнае слова, склад.
2.Лёгкія, бронхі, гартань, трахеі.
3. Зубы, мяккае нёба, язык, губы.

3аданне 16. Вызначце і запішыце словы, якія «схаваліся» ў слове збраяносец (12 назоўнікаў, 3 займеннікі, 1 зборны лічэбнік, 5 прыназоўнікаў, 1злучнік).

Заданне 17. На якое беларускае слова не пашыраецца закон акання?

Заданне 18. У якой фанетычнай пазіцыі ніколі не сустракаюцца наступныя гукі: [х], [г], [к], [б], [м], [п], [ф]?